У Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці, затрыманняў не было
Акцыі з нагоды Дня Салідарнасці прайшлі ў суботу ў розных гарадах Беларусі. У традыцыйнай малітве каля будынку былога кляштара бернардзінаў у
Мінску ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў чалавек, пераважна моладзь.
Маладыя людзі правялі супольную малітву, паставілі свечкі, якія
ўтварылі крыж. За акцый назіралі міліцыянты, але абышлося без
затрыманняў.
Таксама акцыі салідарнасці прайшлі ў Барысаве, Жодзіне, Салігорску і Смаргоні, інфармуе Радыё Свабода.
Таксама акцыі салідарнасці прайшлі ў Барысаве, Жодзіне, Салігорску і Смаргоні, інфармуе Радыё Свабода.