У Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі

3—4 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Мэта дзён — прыцягнуць увагу беларусаў да вырашэння праблемаў птушак. У мерапрыемстве могуць узяць удзел усе ахвотныя. Для гэтага неабходна 3 або 4 кастрычніка выйсці на вуліцу населенага пункта або выехаць на прыроду і падлічыць усіх птушак, якія сустрэнуцца. Інфармацыю пра віды птушак, іх колькасць і месцазнаходжанне прапануецца паведаміць у офіс АПБ.

Сайт АПБ паведамляе, што 3 кастрычніка назіральныя пляцоўкі будуць арганізаваныя ў сталічным Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку. Пляцоўкі таксама будуць працаваць у Гродне, Брэсце, Барысаве, Слуцку, Мядзелі, Іванава, Лунінцы, Шуміліна, Навагрудку, Слоніме.