У Беларусі пройдзе конкурс па напісанні дыктоўкі на польскай мове
Польскае консульства ў Гродне, "Польска мацеж школьна" і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы ладзяць 6 красавіка конкурс польскай дыктоўкі. Напісаць яе можа любы ахвотны, якому ўжо споўнілася 14 гадоў.
Гэтае арфаграфічнае спаборніцтва па польскай мове ладзяць ужо трэці раз. Яно праходзіць адначасова ў Гродне, Брэсце і Мінску.
Як паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Польска мацеж школьна", у мінулыя гады ў напісанні дыктоўкі прымалі ўдзел каля 300 чалавек. Сёлетні пераможца атрымае тытул "майстра арфаграфіі" і каштоўны прыз.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна