У Беларусі пры міністры Навумаве не будзе мяняцца міліцэйская форма

Міліцэйская форма ў беларускіх міліцыянтаў не будзе мяняцца, пакуль пасаду міністра ўнутраных спраў займае Уладзімір Навумаў.

Паводле словаў Навумава, магчымыя толькі нязначныя змены некаторых элементаў вопраткі, аднак прынцыповых пераменаў не будзе.

“Я з вялікай павагай адношуся да тых краінаў, дзе стагоддзі форма, хоць і вельмі зручная, але яна ў першапачатковым выглядзе”, заявіў міністр.

БелаПАН