У Беларусі расце колькасць шлюбаў і павысілася нараджальнасць
Колькасць шлюбаў расце ў Беларусі. Летась былі зарэгістраваныя больш за 90 тысяч параў. Гэта на 10 тысяч больш, чым было ў 2006 годзе. Таксама павысілася і нараджальнасць. У мінулым годзе нарадзіліся 103400 дзетак. Стотысячны паказчык упершыню
перавышаны за апошнія 15 гадоў.
Прычым гэтая тэндэнцыя характэрная для ўсіх абласцей, як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. У Беларусі цяпер жыве 9 мільёнаў 690 тысяч чалавек, паведамляе тэлеканал СТВ.
Прычым гэтая тэндэнцыя характэрная для ўсіх абласцей, як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. У Беларусі цяпер жыве 9 мільёнаў 690 тысяч чалавек, паведамляе тэлеканал СТВ.