У Беларусі расце колькасць заражаных ВІЧ пры сэксуальных кантактах
У Рэспубліцы Беларусь на 1 жніўня 2007 года зарэгістравана 8 тысяч 350 чалавек з ВІЧ-інфекцыяй – паказчык на 100 тыс. насельніцтва склаў 86,3. Сёлета ўжо выяўлена 603 ВІЧ-інфікаваных, што на 170 чалавек больш чым за першыя 7 месяцаў 2006 года. Асноўным шляхам перадачы інфекцыі застаецца парэнтэральны, які рэалізоўваецца пры ін'екцыйных уводзінах наркатычных рэчываў. Колькасць тых, хто атрымаў вірус “праз шпрыц” складае 5 тыс 130 чалавек або 61,4% ад усіх носьбітаў хваробы.
Адмыслоўцы адзначаюць, што павялічылася і колькасць людзей, якія атрымалі інфекцыю ў выніку сэксуальных кантактаў. За 7 месяцаў 2007года полавым шляхам заразіліся 384 чалавекі, ці 63,6 % ад агульнай колькасці тых, хто захварэў на ВІЧ.
За ўвесь час назірання за эпідэміяй, у Беларусі зарэгістравана 1 тысяча 105 смяротных выпадкаў сярод ВІЧ-інфікаваных, пераважная большасць з іх – 809 чалавек – наркаманы.
"АМИ-ТАСС"