У Беларусі распачынаецца грамадзянская кампанія ВыбіRight

Асамблея НДА абвяшчае старт грамадзянскай кампаніі ВыбіRight. З гэтай нагоды сёння ў банкетнай залі гатэля "Планета" пройдзе круглы стол па тэме "Ці патрэбны беларусам выбар?". У праграме мерапрыемства прадугледжаны прагляд відэапрадукцыі кампаніі ВыбіRight, дыскусіі на тэмы: "Выбар у гісторыі беларусаў","Стаўленне беларусаў да праблемы выбару", "Геапалітычны выбар сёння". Сярод гасцей сустрэчы - рэжысёр Валер Мазынскі, філосаф Вольга Шпарага, мастак Аляксей Марачкін, гісторык Захар Шыбека, палітык Віктар Карніенка і многія іншыя вядомыя асобы.