У Беларусі расследуюць незаконную рэалізацыю аўтамабіляў Hyundai
Незаконную рэалізацыю ў Беларусі ў 2002-2007 гадах аўтамабіляў Hyundai расследуе Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У адносінах кіраўніка карпарацыі, зарэгістраванай у Канадзе, распачатая крымінальная справа. Гэтага бізнэсмена падазраюць у стварэнні разам з грамадзянкай Беларусі
і яшчэ шэрагам асобаў "устойлівай злачыннай групы", якая незаконна
атрымала прыбытак на суму больш за 4 мільёны долараў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс