У Беларусі сфармавана авіяцыйнае падраздзяленне міліцыянтаў

Сфармавана авіяцыйнае падраздзяленне МУС Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

Паводле яго слоў, частка супрацоўнікаў новага падраздзялення цяпер знаходзіцца ў Францыі, дзе праходзіць навучанне. У красавіку яны вернуцца ў Мінск на першым закупленым МУС верталёце "Еўракоптэр" у паліцэйскім выкананні.

Авіяцыйнае падраздзяленне будзе дыслакавацца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Плануецца, што на працягу бліжэйшых пяці гадоў будзе закуплена яшчэ шэсць такіх верталётаў.

Як зазначыў Навумаў, плануецца, што міліцэйская авіяцыя будзе выкарыстоўвацца не толькі для арганізацыі дарожнай бяспекі, але і ў санітарных мэтах.

БелаПАН