У Беларусі "шэрым" мабільнікам аб'явяць вайну ў аўтаматычным рэжыме

У Беларусі мабільныя аператары будуць адключаць у аўтаматычным рэжыме "перапрашытыя" мабільныя тэлефоны. Пра гэта сёння заявіў генпракурор Рыгор Васілевіч. Ён нагадаў, што менавіта Генпракуратура летась выступіла з гэтай ініцыятывай у мэтах скарачэння крадзяжоў мабільнікаў. Таксама Васілевіч патлумачыў, што пакуль адключэнне "шэрых" мабільных тэлефонаў у аўтаматычным рэжыме ў нашай краіне не робіцца з-за таго, што неабходнае "дастаткова дарагое абсталяванне".

Як паведамляе "Інтэрфакс", у 2008 годзе ў Беларусі былі скрадзеныя 24 тысячы мабільнікаў. У параўнанні з 2007 годам крадзяжоў стала меней на 24%.