У Беларусі штогод будуць вырабляць больш за 50 тысяч аўтамабіляў

У Беларусі штогод будуць вырабляць больш за 50 тысяч аўтамабіляў, 20 тысяч з якіх будуць легкавыя. Пра падчас паседжання прэзідыўма Савета міністраў паведаміў міністр прамысловасці Анатоль Русецкі. Міністр прэзентаваў праграму развіцця беларускага аўтамабілебудавання на 2007-2010 гады. Па яго словах, штогод плануецца вырабляць 31 тысячу аўтамабіляў МАЗ, 600 аўтамабіляў Мінскага завода колавых цягачоў і 20 тысяч легкавых аўтамабіляў на прадпрыемстве "Юнісон". "Тут не ўлічваюцца сумесная з Кітаем вытворчасць легкавых аўтамабіляў ", цытуе спадара Русецкага інфармагенцтва “Интерфакс”.

Акрамя таго, у межках праграмы прадугледжваецца вытворчасць штогод 2,5 тысячаў аўтобусаў МАЗ, 450 аўтобусаў "Нёман" і 450 аўтобусаў Гомельскага аўтарамонтнага завода. Таксама плануецца вытворчасць причапной тэхнікі ў аб'ёме 9,1 тысяч штук у год і 600 аўтакранаў. "Фінансаванне праграмы прадугледжваецца ў аб'ёме каля 1 трыльёна беларускіх рублёў", – адзначыў міністр прамысловасці.