У Беларусі стане больш жорсткім стане пакаранне за продаж наркотыкаў

Больш жорсткім стане пакаранне ў Беларусі за продаж наркотыкаў. У красавіку ўступаюць у сілу папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны.
Цяпер за продаж сінтэтычных наркотыкаў уводзіцца пакаранне тэрмінам да 8 гадоў. У той жа час, максімальны тэрмін за рэалізацыю раслінных псіхатропных рэчываў - не больш за 5 гадоў. Пры гэтым, іх ужыванне не з'яўляецца злачынствам.

У гэтай сувязі, медыкі настойліва рэкамендуюць праходзіць курс лячэння ў рэабілітацыйных цэнтрах, прычым рабіць гэта можна ананімна. Уся інфармацыя пра такія ўстановы ёсць у спецыяльна распрацаваным даведніку.

Адзначым, што сёння колькасць нарказалежных людзей у Беларусі перавышае 11 тысяч чалавек, паведамляе тэлеканал ОНТ.