У Беларусі ствараецца музей рэтрааўтамабіляў
Неўзабаве ў Беларусі можа з'явіцца Нацыянальны тэхнічны музей, дзе будуць выстаўленыя рэтраўтамабілі. Гэты праект можа быць рэалізаваны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Мяркуецца стварыць галерэю, дзе былі б выстаўленыя рарытэтныя
аўтамабілі, паведамляе “Народная газета”. Як адзначаюць у Беларускай асацыяцыі старадаўняй аўтатэхнікі "Барэтра", у свеце існуе каля 400 афіцыйных буйных тэхнічных музеяў. У Беларусь у пасляваенныя гады таксама прывозілася даволі шмат трафейных машын. Але яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя вялікая іх частка была распрададзеная ў іншыя рэспублікі тагачаснага Савецкага Саюза. Напрыклад, аўтамабіль сусветна вядомай маркі “Майбах” памянялі на “Волгу” ГАЗ-24. Сёння рарытэт ад “Майбах” ацэньваецца ў мільён долараў.
На сённяшні дзень беларускія калекцыянеры могуць даць у музей прыблізна 40 рэтрааўтамабіляў. Плануецца, што аснову экспазіцыі музея складуць гістарычныя ўзоры розных відаў транспарта (аўтобусы, тралейбусы, трамваі, вагоны метрапалітэна, грузавыя і спецыяльныя аўтамабілі рознага прызначэння, легкавыя аўтамабілі і ўзоры авіяцыйнай тэхнікі).
"Мы"