У Беларусі стварылі банк дадзеных адораных навучэнцаў і студэнтаў

Больш за 7 тысяч чалавек занесеныя ў рэспубліканскі банк дадзеных адораных студэнтаў і навучэнцаў. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве адукацыі Беларусі.
У спіс трапілі анкеты больш чым 3,5 тысяч школьнікаў, 199 навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 487 студэнтаў, 378 аспірантаў.

Акрамя гэтага, у Беларусі створаны банк дадзеных маладых навукоўцаў — выпускнікоў аспірантуры, дактароў і кандыдатаў навук.

“Інтэрфакс”