У Беларусі створана адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101”
Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101” створана ў Беларусі. Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па гэтым нумары можна выклікаць выратавальнікаў, хуткую дапамогу і міліцыю. Акрамя таго, можна паведаміць пра любую надзвычайную сітуацыю.
Інфармацыя аператыўна будзе перададзена спецыялістам.
Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба будзе аператыўна перанакіроўваць тэлефанаванні ў аварыйна-выратавальныя службы вадаканала, цепласетак, дарожнікаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Аднак можна звяртацца па дапамогу і па звыклых нумарах – “102”, “103” і “104”. У адрозненне ад еўрапейскай службы “112” і амерыканскай “911”, беларускія выратавальнікі будуць не толькі прымаць тэлефанаванні, але і кантраляваць працэс аказання дапамогі, паведамляе тэлеканал ОНТ.