У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі над уступнай кампаніяй

У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі над уступнай кампаніяй 2015 года. Адпаведны ўказ 2 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што ён прыняты з мэтай прадстаўлення грамадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Як інфармуе БЕЛТА, у склад камісіі ўключылі чальцоў ўраду і Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, прадстаўнікоў кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Дзяржаўная камісія зоймецца кантролем за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, будзе займацца ліквідацыяй парушэнняў заканадаўства, здзяйсняць прыём грамадзян.

На ЦТ у Беларусі зарэгістравалася больш за 101 тысячу абітурыентаў

Фота: ria.ru