У Беларусі ў школы пайшла рэкордная колькасць вучняў
Рэкордная колькасць вучняў пайшла сёлета ў першы клас - больш за 93 тысячы чалавек.
1-га верасня ў Беларусі па традыцыі адзначаюць Дзень ведаў. Агулам за парты селі каля 1 мільёна 103-х тысяч чалавек.
Першы ўрок у школах краіны прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У новым фармаце праходзяць урокі ведаў для мінскіх школьнікаў. На так званых "гасцявых уроках" вучні сустракаюцца з прадстаўнікамі органаў выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладаў, вядомымі дзеячамі культуры, спартсменамі.
У дзень ведаў да першакласнікаў прыдуць і супрацоўнікі ДАІ, якія пазнаёмяць іх з правіламі дарожнага руху, інфармуе тэлеканал СТВ.