У Беларусі ў вышуку знаходзяцца больш за тысячу нядбайных бацькоў

Больш за 3,5 тысячы чалавек абмежаваныя ў выедзе за межы Беларусі за злоснае ўхіленне ад утрымання сваіх дзяцей. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў. Ён нагадаў, што ў краіне створаны банк дадзеных пра асобаў, якія абавязаныя кампенсаваць сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей, які абнаўляецца штодня ў аўтаматычным рэжыме. У гэтым банку дадзеных знаходзіцца інфармацыя пра 27 тысяч дзяцей з 15 тысяч сем'яў.

Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што частка нядбайных бацькоў знаходзіцца ў вышуку - 1134 чалавекі, у папраўчых калоніях - 2136 чалавек.

Інтэрфакс