У Беларусі ўмовы ўваходу ў інтэрнет-кавярні больш жорсткія, чым у Кітаі
Журналістка незалежнага інтэрнэт-выдання "Салідарнасць" паспрабавала без пашпарта трапіць у некалькі мінскіх інтэрнэт-кавярняў. Пасля гэтага яна зрабіла выснову, што у Беларусі ўмовы ўваходу ў іх больш жорсткія, чым у Кітаі. Нагадаем, што з 1 ліпеня ў краіне ўведзена рэгуляванне нацыянальнага сегменту інтэрнэту. І цяпер скарыстацца паслугамі інтэрнэт-кавярню можна толькі маючы дакумент, які пацвярджае асобу.
Кітайскія ўлады патрабуюць, каб пры ўваходзе ў інтэрнэт-кавярню Паднябёснай карыстальнік назваў сваё імя і прозвішча. І хто сказаў, што яны павінны быць сапраўдныя? Праблемы ўзнікнуць, толькі калі ва ўстанову наляціць інтэрнэт-паліцыя і пачне зверку звестак у рэгістрацыйнай кнізе з дакументамі наведвальнікаў.
Карэспандэнт "Салідарнасці" паспрабавала прайсці некалькі разоў у мінскія інтэрнэт-кавярні па кітайскіх умовах, і яе туды не пусцілі. Без дакументаў адміністрацыя затрымлівала яе адразу на ўваходзе.