У Беларусі ўнесеныя новыя змены ў Правілы дарожнага руху
У Беларусі ўнесеныя новыя змены ў Правілы дарожнага руху. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што ён прыняты “ў мэтах далейшага ўдасканальвання арганізацыі дарожнага руху” ў нашай краіне. У прыватнасці, уведзеныя нормы, якія рэкамендуюць пры наяўнасці
снежнага покрыва здзяйсняць рух на транспартных сродках, якія
абсталяванныя зімовымі шынамі.
Таксама ад гэтага часу дзяцей да 12 гадоў давядзецца вазіць у аўтамабілі толькі на заднім сядзенні з выкарыстаннем спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў (сядзенняў).
Мяркуецца, што гэтыя нормы “ўлічваюць перадавы еўрапейскі досвед па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху” і мусяць пасадзейнічаць зніжэнню на дарогах краіны колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, паведамляе партал tut.by.