У Беларусі ўсталяваны абсалютны рэкорд па двайнятах і трайнятах

Абсалютны рэкорд за апошнія два дзесяцігоддзі ўсталяваны летась у Беларусі па двайнятах, трайнятах і чацвярнях.
Паводле папярэдніх звестак, у 2007 годзе зафіксавана 965 выпадкаў нараджэння двайнятаў, 20 – трайнятаў і 1 – чацвярні. Апошні выпадак адбыўся ў Мінску, а першая чацвярня ў Беларусі з’явілася на свет у 2004 годзе і таксама ў сталіцы.

БЕЛТА