У Беларусі ўстанавілі цэны за карыстанне школьнымі падручнікамі

У Беларусі ўстанавілі цэны за карыстанне школьнымі падручнікамі

У Беларусі ўстанавілі цэны за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2016/2017 навучальным годзе. Адпаведную пастанову (№ 70 ад 25 ліпеня 2016-га) прыняло Міністэрства адукацыі.

Бацькі вучняў першага класа павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі 5,61 беларускага рубля, другога класа — 7,7 рубля, трэцяга класа — 5,5 рубля, чацвёртага класа — 6,69 рубля, пятага класа — 10,76 рубля, шостага класа — 14,04 рубля, сёмага класа — 8,12 рубля, восьмага класа — 8,7 рубля, дзевятага класа — 8,01 рубля, дзясятага — 11,46 рубля, адзінаццатага — 11,98 рубля, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што вучэбны дапаможнік для дашкольнікаў "Падарожжа ў свет музыкi" будзе каштаваць 0,55 рубля, "Матэматычны калейдаскоп" — 0,56 рубля, "Свет вакол мяне" — 0,55 рубля.