У Беларусі ўзмацняецца кантроль за перавозкай небяспечных грузаў

У Беларусі ўзмацняецца кантроль за перавозкай небяспечных грузаў. Зараз спецыялістамі вывучаюцца магчымасці змены маршрутаў курсіравання цягнікоў, якія транспартуюць жоўты фосфар. Мяркуецца, што такія цягнікі не будуць заходзіць у буйныя гарады, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Нагадаем, што гэтыя кантрольныя меры сталі неабходнымі пасля нядаўняй аварыі ва Украіне, дзе перавярнуліся некалькі вагонаў з жоўтым фосфарам. У выніку, пацярпелі паўтары сотні чалавек, больш за тысячу былі эвакуіраваныя.

Ужо некалькі дзён адсочваецца рух фосфарнай хмары, якая ўчора перасоўвалася на ўсход Украіны.