У Беларусі выявілі амаль 15 тысяч нядбайных бацькоў
Пяць з паловай тысяч нядбайных бацькоў працаўладкаваныя ў Беларусі за першае паўгоддзе бягучага года. Нагадаем, сёлета пачаў дзейнічаць дэкрэт, які зрабіў больш жорсткімі
меры па кампенсацыі нядбайнымі бацькамі выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне
дзяцей. Судамі па ўсёй краіне былі прынятыя рашэнні ў адносінах амаль
15 тысяч чалавек, якія мусяць вярнуць грошы дзяржаве.
Палова з іх самі з’явіліся ў цэнтры занятасці альбо былі дастаўленыя туды міліцыянтамі. 71% гэтых людзей ужо атрымалі працу.
Адзначым, што найбольш нядбайных бацькоў на Гомельшчыне (2737 чалавек), найменш — на Гродзеншчыне (1344 чалавекі).
БЕЛТА