У Беларусі выйдзе факсіміле Слуцкага Евангелля
Факсіміле знакамітага Слуцкага Евангелля выйдзе неўзабаве ў Беларусі. Яго выпускам зоймецца выдавецтва Беларускага Экзархата. Цяпер адзіны асобнік кнігі, які дайшоў да нашых дзён, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Кіраўніцтва бібліятэкі звярнулася да Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэту з прапановай выдаць копію манускрыпта. Уладыка блаславіў пачынанне. Кніга з'явіцца на аснове мультымедыйнага кампакт-дыска "Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI стагоддзя". Электронная версія была створаная летась.
"Мінск-навіны"
"Мінск-навіны"