У Беларусі з 18 снежня будзе ўзмоцнена ахова лясных елак
Напярэдадні навагодніх святаў будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, перадае БелаПАН.
Кантралюючыя органы будуць рэгулярна праводзіць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць навагоднія дрэвы.
Узмоцненыя рэйдавыя мерапрыемствы пачнуцца 18 снежня і будуць доўжыцца да заканчэння навагодніх і калядных святаў. На аўтадарогах будзе выстаўлена каля 200 кантрольных пастоў.
Незаконнае высяканне елкі будзе каштаваць ад 700 да 1 мільёна 750 тысяч рублёў.