У Беларусі з лістапада павялічваюцца выплаты “на дзяцей”

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лістапада 2014 па 31 студзеня 2015 у разліку на месяц складае 1 мільён 396 тысяч. Гэта на 3,9% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года. Адпаведна на 3,9% падвысяцца памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамляе БелТА.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіця складзе з лістапада гэтага года 13 мільёнаў 960 тысяч, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 19 мільёнаў 544 тысяч.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда з лістапада складае 977 тысяч, на іншых дзяцей у сям'і - 698 тысяч. Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае 1 мільён 396 тысяч, штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ - 977 тысяч.