У Беларусі з пачатку года знеслі амаль 8 тысяч дамоў

Сёлета спецыяльная камісія абследавала 22,5 тысячы населеных пунктаў Беларусі з мэтай выяўлення пустых дамоў.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Пасля праведзенай праверкі, па стане на 1 ліпеня, больш за 17,5 тысяч пабудоў атрымалі заключэнне аб тым, што ў гэтых дамах ніхто не жыве.

Аднак толькі каля 4 тысяч дамоў трапiлi ў спецыяльны рэгiстр пустых будынкаў. Пасля канчатковага ўключэння пустых дамоў у спецыяльны рэгiстр мясцовыя ўлады павiнны будуць наладзiць продаж гэтых аб’ектаў нерухомасцi, у тым лiку i праз механiзм аўкцыёнаў.

Найбольш актыўна барацьбу з пустым жыллём у вёсцы наладзiлi ў заходнiм рэгiёне краiны. У Брэсцкай вобласцi было складзена 7,5 тысяч заключэнняў аб пустых дамах, у Магiлёўскай — 3,4 тысячы, у Мiнскай — 2,9.

Сёння ў краiне за паўгоддзе знесена амаль 8 тысяч старых дамоў. Больш за палову з гэтай колькасцi было знесена ў Вiцебскай вобласцi — 4115 дамоў.

Увогуле, сёння ў краiне налiчваецца 41 260 старых будынкаў.

“Звязда”