У Беларусі забаранілі шалфей, блакітны лотас і гавайскую ружу

У спісы забароненых наркатычных рэчываў дадаліся 24 прэкурсоры і 21 асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на МУС, падкантрольнымі сталі яшчэ тры расліны, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы сальвінарын А і эргаметрын. У лік забароненых, у прыватнасці, занесеныя лісце шалфея прадказальнікаў (Silvia divinorum), насенне гавайскай ружы (Argyrea nervosa), а таксама кветкі і лісце блакітнага лотаса (Nymphea cacrulea).

Нагадаем, сёлета ў студзені і сакавіку ў Рэспубліканскі пералік асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў былі ўключаныя 27 псіхатропаў.