У Беларусі зафіксавалі рэкорд, на ЦТ не прыйшло 18,5% абітурыентаў

У Беларусі зафіксавалі рэкорд, на ЦТ не прыйшло 18,5% абітурыентаў

У Беларусі зафіксавалі рэкорд, 30 чэрвеня на цэнтралізаванае тэставанне па геаграфіі не прыйшло 18,5% абітурыентаў. Зарэгістраваліся на яго 2078 чалавек, а прыйшлі толькі 1694. Раней такога ніколі не было, і не толькі па геаграфіі, але і па іншых прадметах, кажа дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў. “З чым гэта звязана, сказаць не магу, — цытуе словы Фяськова БЕЛТА. — Верагодна, у гэтых паступаючых геаграфія была выбрана чацвёртым прадметам”.

Сённяшняе ЦТ прайшло без парушэнняў.