У Беларусі зафіксавана рэкордная гарачыня
У Мінску і ўсіх абласных цэнтрах днём 23 жніўня ўстаноўлены новыя тэмпературныя рэкорды. Палі абсалютныя максімумы, што трымаліся ад 39 да 69 гадоў. Як паведамілі ў Гідраметэацэнтры, у сталіцы слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 33,5 градуса цяпла. Былы рэкорд, што зафіксаваны ў 1938 годзе, быў роўны плюс 29,1 градуса.
Новыя абсалютныя максімумы ўстанаўліваюцца ў Мінску трэці дзень запар. 21 жніўня было зарэгістравана 31,7 градуса, 22 жніўня — 31,8. Абсалютны максімум жніўня ў Мінску — +34,4 зафіксаваны 11 жніўня 1992 года.
У Гродне 23 жніўня зафіксавана 30,7 градуса вышэй за нуль, у Брэсце — +32,5, у Віцебску — 33,4, у Магілёве — 33,8, у Гомелі — +35,4.
На чатырох метэастанцыях тэмпература перавысіла 35 градусаў цяпла, што адпавядае катэгорыі моцнай спёкі. У Лельчыцах зарэгістравана плюс 36 градусаў.
БелаПАН