У Беларусі зафіксаванае зніжэнне валавога ўнутранага прадукту
У Беларусі ўпершыню за многія гады зафіксаванае зніжэнне валавога ўнутранага прадукту. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені-жніўні гэтага года ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 0,5%. У папярэднія месяцы 2009 года афіцыйная статыстыка адзначала невялікі прырост ВУП: ад 0,3% да 2,6%. БелаПАН адзначае, што беларускі валавы прадукт рос з другой паловы 90-х гадоў.
Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2009 год запланаваны прырост ВУП на 10-12%. Міжнародны валютны фонд у чэрвені прагназаваў падзенне ВУП па выніках года на 3,3%. Міністэрства эканомікі прагназуе рост на 1-2%.