У Беларусі загінуў вайсковец тэрміновай службы

Падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы загінуў вайсковец тэрміновай ваеннай службы сіл адмысловых аперацый. Як паведамляе БелаПАН, у выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй ён атрымаў раненні, не сумяшчальныя з жыццём. Падрабязнасці няшчаснага выпадку высвятляе камісія Мінабароны і Беларускай ваеннай пракуратуры.