У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак смерці ад “свінога грыпу”
У 37-гадовай жыхаркі Драгічына, якая памерла ад пнеўманіі 30 кастрычніка, лабараторна пацверджаны вірус грыпу А(Н1N1). Гэта першы афіцыйна пацверджаны ў Беларусі выпадак смерці ад “свінога грыпу”.
Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў, наяўнасць віруса пацвердзіла першае лабараторнае даследаванне, якое было праведзена вірусалагічнай лабараторыяй абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па словах Арнаутава, у дачкі памерлай жанчыны “свіны грып” пакуль не выяўлены. Шаснаццацігадовая школьніца праходзіць лячэнне ў стацыянары. 37-гадовая настаўніца Толкаўскай базавай школы звярнулася па дапамогу 26 кастрычніка.
Яна скардзілася на высокую тэмпературу, галаўны боль, слабасць і паведаміла, што захварэла 23 кастрычніка.
У той жа дзень жанчыну паклалі ў лякарню, дзе ёй паставілі дыягназ "нешпітальная двухбаковая полісегментарная пнеўманія".
Нягледзячы на намаганні медыкаў, 30 кастрычніка хворая сканала.