У Беларусі затрымалі кіраўніка Віленскай коннай паліцыі (фота+відэа)
Мытнікі і супрацоўнікі КДБ знайшлі ў яго амфетамін. Сам афіцэр сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі. Палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што падзея ўскладніць падпісанне дамовы пра ільготны памежны рух паміж нашымі краінамі (АБНОЎЛЕНА). Каля мяжы Беларусі і Літвы затрымалі ротнага камандзіра муніцыпальнай
коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса.
Афіцэра, які быў не на службе, а ў адпачынку, вінавацяць у перавозцы амфетаміну.
У аперацыі ўдзельнічалі не толькі мытнікі, але і супрацоўнікі КДБ. Затрымалі Банкаўскаса на пасту Ашмяны, і ў цяперашні час перавезлі ў СІЗА ў Гродне.
Сам віленскі паліцыянт сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі.
Літоўскія службовыя асобы не вераць у вінаватасць Банкаўскаса
Андрэй Елісееў
У інтэрв'ю журналістам тэлеканала "Летувас Рытас" (Lietuvos rytas) літоўскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што кантактаваў са сваякамі затрыманага афіцэра:
Багдонас: "Яго вінавацяць у парушэнні шэрагаў артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку 228-м за кантрабанду наркотыкаў... Мы будзем аказваць усебаковую консульскую дапамогу, тое, што ў нашай кампетэнцыі. Мы кантактавалі з яго блізкімі. Тут таксама ёсць такія-сякія нюансы. Яго сваякі, з якімі мы размаўлялі, адмаўляюць, што гэта праўда. Кажуць, што калі і былі [знойдзеныя наркотыкі], дык іх падкінулі".
Старшыня паліцыі Віленскай акругі Кястуціс Ланчынскас пра здарэнне даведаўся ад літоўскіх журналістаў. Ён таксама адмаўляецца верыць, што Банкаўскас перавозіў наркотыкі: "Ён вельмі добры паліцэйскі супрацоўнік. Не веру, што ён мог перавозіць наркотыкі".
Якаўлеўскі: Затрыманню літоўскага паліцыянта папярэднічаў шэраг скандалаў
Зміцер Лукашук
Затрыманне афіцэра коннай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса можа прывесці да ўскладнення адносінаў паміж Беларуссю і Літвой. Да такой высновы ў размове з Еўрарадыё прыйшоў эксперт у беларуска-літоўскіх узаемаадносінах Раман Якаўлеўскі. І звярнуў увагу на шэраг падзей апошняга часу.
Якаўлеўскі: “Я нагадаю, што да сённяшняй навіны з’явілася інфармацыя пра затрыманне ў Літве літоўскага грамадзяніна, які вёз у Беларусь 100 кілаграмаў гашыша. Нейкім чынам сённяшняя навіна супала дзень у дзень з падпісаннем паміж двума бакамі дамоўленасці аб транзіце нафты. І яшчэ адна нядаўняя падзея – як беларускім памежнікам спрабавалі літоўскія бізнэсмены хабар даць. Пра гэта вельмі гучна давалі інфармацыі беларускія медыі”.
Але асаблівую ўвагу эксперт звярнуў на праблему з падпісаннем дамовы пра ільготны памежны рух паміж нашымі краінамі. На думку Якаўлеўскага, скандал з затрыманнем літоўскага паліцыянта можа ўзмацніць аргументацыю беларускага боку, якая б тлумачыла затрымкі з падпісаннем гэтага дакумента.

var vinjete = "{ url: 'http://img.lrytas.lt/video/ad/lrytasreklamavinjete.flv', maxPlayCount: 1, linkUrl: '', controlEnabled: false }";
var m_config = '{ playList: [';
if (typeof(_ado_url) == 'string')
{ m_config = m_config + vinjete + ',' + "{ url: '" + _ado_url + "', maxPlayCount: 1, controlEnabled: false ";
if (typeof(_ado_target_url) == 'string')
{ m_config = m_config + ", linkUrl: '" + _ado_target_url + "'"; }
else
{ m_config = m_config + ", linkUrl: ''"; }
m_config = m_config + "}" + ',';
// alert(m_config.toString());
}
m_config = m_config + "{ url: 'http://media.lrytas.lt/2010/8/17/32899.mp4', controlEnabled: true, linkUrl:'http://www.lrytas.lt/videonews/?id=12820696681279760654' } ], " + "autoPlay: false, usePlayOverlay: true, useSmoothing: true, showPlayListButtons: false, showPlayList: false, loop: false, initialScale: 'fit', autoRewind: true, showMenu: false, useNativeFullScreen: true,startingBufferLength: 4,bufferLength: 4 }";
var flashvars = {config: m_config.toString()};
var params = {wmode:"transparent",
bgcolor:"#000000",
allowscriptaccess:"always",
allowfullscreen:"true",
quality:"high"};
var attributes = {};
var swf = "http://img.lrytas.lt/video/player2.swf";
swfobject.embedSWF(swf, "lrvideo303", "480", "384", "8.0.0","", flashvars, params, attributes);