У Беларусі затрымалі расійскую банду
Міліцыянты затрымалі злачынную групу з чатырох грамадзянаў Расіі. Іх вінавацяць у разбойным нападзе на ўладальніка транспартнага сродку сёлета ў кастрычніку ў Полацку. Аднаго ўдзельніка групы затрымалі на тэрыторыі Беларусі, астатніх — У Расіі.
Як паведамляе БелаПАН, пад выглядам пакупнікоў зламыснікі селі ў аўтамашыну "БМВ Х5" і з выкарыстаннем рамяня, а таксама прадмета, падобнага да пісталета, паспрабавалі ёю завалодаць. Аднак завяршыць задуманае не атрымалася, бо гаспадар іншамаркі аказаў актыўны супраціў, і машына не завялася. Злачынцы з месца здарэння ўцяклі.
Затым у Мінску яны збілі ў кватэры мінчука, звязалі яго жонку і пад пагрозай пісталета забралі іх маёмасць.
Расійскія міліцыянты кажуць, што на рахунку гэтай крымінальнай структуры лічацца некалькі злачынстваў на тэрыторыі Расіі.
Беларускія міліцыянты мяркуюць, што затрыманыя зламыснікі датычныя да шэрагу злачынстваў, учыненых у Мінску. Гэта, у прыватнасці, угон аўтамабіля "Мэрсэдэс" 16 лістапада і знікненне разам з "БМВ Х5" яго гаспадара 19 лістапада.