У Беларусі злавілі групу чачэнцаў, якія шукалі "лепшага жыцця"

Групу чачэнцаў затрымалі беларускія памежнікі ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Жанчына, двое яе дзяцей і двое мужчын прыехалі з Расіі. Нелегалы прызналіся, што ішлі ў Літву ў пошуках лепшага жыцця. Разам з пяцю замежнікамі быў затрыманы і праваднік, жыхар Беларусі, паведамляе http://www.rosbalt.ru.