У Беларусі зніклі некалькі збораў у мясцовыя бюджэты

Тры зборы ў мясцовыя бюджэты адмененыя ў Беларусі. Гэта зроблена з мэтай змяншэння падаткавага цяжару на прадпрыемствы розных формаў уласнасці, паведамляе тэлеканал ОНТ.  У прыватнасці, адменены збор за права гандлю, які раней прадпрыемствы плацілі штомесяц. Ён складаў ад 15 тысяч да 1,5 млн рублёў. Таксама зніклі зборы на будаўніцтва і вонкавую рэкламу на замежных мовах. У выніку прыбытак у абласныя бюджэты значна скароціцца.

Паведамляецца, што гэтыя страты абласцям будуць кампенсаваныя з рэспубліканскага бюджэту.