У Беларусі знікне рэклама электронных цыгарэт

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на кансультанта ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Іну Гаўрыльчык.

Па яе словах, забаронена рэкламаваць любыя тавары, якія сваёй назвай або знешнім выглядам падобныя да алкагольных і тытунёвых вырабаў. Гэта значыць, калі дакумент набудзе моц, знікне рэклама электронных цыгарэт. Нельга будзе рэкламаваць, напрыклад, тавар, які мае ўпакоўку, ідэнтычную пакунку цыгарэтаў.

Дарэчы, у адпаведнасці з заканадаўствам, на сёння электронныя цыгарэты не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. Але, кажуць у Мінгандлю, яшчэ ніхто не даказаў, што яны бясшкодныя. 

Фота — viveris.ru