У Беларусі зніжаецца захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у нашай краіне зніжаецца захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Афіцыйны сайт міністэрства паведамляе, што 9 лістапада ў параўнанні з панядзелкам 2 лістапада ў цэлым колькасць выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі паменшылася на 40,7% (сярод дзяцей на 42,4%, сярод дарослых — на 43,3%).  Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі колькасць зноў захварэўшых на пнеўманію, якія паступілі ў стацыянар, паменшылася на 14,6%.

Пра колькасць выпадкаў пнеўманіі ў краіне і смерці ад яе не паведамляецца. Раней, 4 лістапада, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны Валянціна Качан у інтэрв'ю беларускім тэлеканалам паведаміла, што з 21 кастрычніка ад пнеўманіі памерлі 19 чалавек, у сямі з якіх выдзелены вірус свінога грыпу, адзначае БелаПАН