У Беларусі знізілася колькасць выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй

За шэсць месяцаў гэтага года ў Беларусі выяўлена 457 ВІЧ-інфікаваных. Гэта на 15% менш, чым у 2007 годзе, інфармуе агенцтва “Росбалт”.

У Беларусі зарэгістравана 9 тысяч 194 ВІЧ-інфікаваных. Першае месца па колькасці выпадкаў займае Гомельская, Мінская вобласць і Мінск. Большасць носьбітаў захворвання — маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.

Асноўным шляхам перадачы інфекцыі застаецца парэнтэральны, калі заражэнне адбывацца пры ін'екцыі наркатычных сродкаў. На другім месцы — інфіцыраванне падчас сэксуальных кантактаў.

Колькасць выпадкаў СНІДу на 1 ліпеня 2008 года — 1 тысяча 146, з іх у 2008 годзе пастаўлены дыягназ 226 пацыентам. У Беларусі зарэгістравана 1 тысяча 378 смяротных выпадкаў сярод ВІЧ-інфікаваных, больш за 70% памерлых – наркаманы.