У Беларусі з'явілася федэрацыя экстрэмальных відаў спорту
Мінюст зарэгістраваў грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя экстрэмальных відаў спорту". Як інфармуе БЕЛТА, у сферу інтарэсаў федэрацыі ўваходзяць, у прыватнасці, паркур (мастацтва пераадолення перашкодаў), веласпорт, скейтбордынг, сноўбордынг, дайвінг, юнісайкл (катанне на ровары з адным колам), ролікавы спорт і вейкбордынг (разнавіднасць водналыжнага спорту).
Арганізацыя будзе спрыяць развіццю і папулярызацыі гэтых відаў спорту ў Беларусі, а таксама займацца распаўсюджваннем адпаведных ведаў, ідэй і канцэпцый.
Арганізацыя будзе спрыяць развіццю і папулярызацыі гэтых відаў спорту ў Беларусі, а таксама займацца распаўсюджваннем адпаведных ведаў, ідэй і канцэпцый.