У Беларусі з’явяцца шчасліўчыкі, якіх вызваляць ад падатковага кантролю
У Беларусі плануецца ўвесці прынцып “крэдыту падатковага даверу”. Міністэрства па падатках і зборах нашай краіны распрацоўвае праект
адпаведнай пастановы прэзідэнта, асноўная мэта якой адабраць па пэўных
крытэрах дабрасумленных плацельшчыкаў і вызваліць іх ад падатковага
кантролю.
Праўда, гэтым шчасліўчыкам трэба будзе выканаць пэўныя ўмовы. Напрыклад, у іх лік могуць трапіць прадпрыемствы, якія з году ў год не зніжаюць удзельнай вагі плацяжоў, праходзяць праверку рэвізійных і аўдытарскіх службаў.
На працягу 5 гадоў іх не будуць турбаваць праверкі падатковых органаў, калі толькі гэтага не пажадае кіраўнік дзяржавы.
Інтэрфакс