У беларускай калоніі другі месяц галадае грамадзянін Расіі
Ужо другі месяц галадае ў віцебскай калоніі грамадзянін Расіі Мікалай Костышаў. Гэта трэцяя галадоўка за час, праведзены ім у зняволенні.
Расіянін заявіў, што не збіраецца спыняць галадоўку да таго часу, "пакуль не будзе адноўлена справядлівасць" і пакуль ён зможа "самастойна перамяшчацца".
У 2006 годзе Костышаў быў завочна прыгавораны Аршанскім судом да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: разбой, крадзеж асабістых дакументаў і іх падробка, бандытызм. Аб прыгаворы Костышаў даведаўся праз сем месяцаў у момант арышту.
Сваёй віны ён не прызнаў і са студзеня 2007 года дабіваўся перагляду крымінальнай справы.
Летась суд Аршанскага раёна і Оршы пакінуў абвінаваўчую частку прыгавору без змяненняў, але паменшыў тэрмін пакарання на два гады і прызначыў дзевяць гадоў пазбаўлення волі замест ранейшых 11.
БелаПАН