У Беларускай сельгасакадэміі эвакуявалі 400 чалавек з-за жарту дацэнта
З Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г.Горкі) эвакуявалі 400 студэнтаў і выкладчыкаў. Так скончыўся жарт аднаго з дацэнтаў пра мініраванне навучальнага корпуса ВНУ. Выходзячы з будынка, 58-гадовы дацэнт кафедры псіхалогіі БСХА сказаў вахцёрцы, што корпус замініраваны. Жанчына не пазнала выкладчыка і прыняла яго за невядомага. Таму яна неадкладна паведаміла пра мініраванне будынка начальніку гаспадарчага аддзела акадэміі, а той патэлефанаваў у міліцыю.
У навучальную ўстанову прыбыла група размініравання, следча-аператыўная група райаддзела міліцыі і спецыялісты МНС. Выбуховага прыстасавання не знайшлі. Як высветліла следча-аператыўная група, дацэнт проста пажартаваў над вахцёрам.
Цяпер з гэтай нагоды ладзіцца праверка, паведамляе БЕЛТА.