У беларускай сталіцы ўпершыню прайшоў парад нявестаў (фота)
36 дзяўчат ў вясельных нарадах учора падарожнічалі па Мінску, а пасля наладзілі сапраўднае шэсце. Праўда, санкцыянаванае. Прыгажуні былі ўдзельніцамі акцыі, якая ўпершыню праводзілася ў беларускай сталіцы.
Нагадаем, парад нявестаў быў заснаваны маскоўскім вясельным фатографам Кацярынай Аляшынскай. Эстафету мерапрыемства неўзабаве перахапілі іншыя расійскія гарады, пасля парады прайшлі ва Украіне - у Кіеве, Харкаве і Львове.
Беларускія нявесты-ўдзельніцы прайшлі цяжкі адбор, на адно месца прэтэндавала 10 чалавек! У выніку былі адабраныя 36 дзяўчат. Арганізатары сцвярджаюць, што знешныя дадзеныя не былі галоўным аргументам пры адборы, найбольш іх цікавіла "актыўная жыццёвая пазіцыя" прэтэндэнтак. Прычым сярод "нявестаў" аказаліся і тыя, хто ўжо ўзяў шлюб, і тыя, хто не збіраецца ісці на гэты крок.
Удзельніцы папярэдне былі падзеленыя на шэсць каманд, а сярод іх - гламурныя дзяўчыны, прыгажуні XIX стагоддзя, англійскія прынцэсы ды іншыя. Спачатку яны падарожнічалі па сталіцы на картэжы з аўтамабіляў, у тым ліку і "Хамера", а найлепшыя фатографы краіны наладзілі ім фотасесію.
У парку Горкага для дзяўчат адбыўся канцэрт зорак беларускай эстрады.
Ну і самае галоўнае - у цэнтры горада прайшло ўрачыстае шэсце нявестаў.
Фота - photo.bymedia.net