У беларускай сталіцы упершыню рыхтуецца парад нявестаў

Парад нявестаў упершыню будзе праведзены ў беларускай сталіцы. Ён прызначаны на 29 чэрвеня.

Нагадаем, парад нявестаў быў заснаваны маскоўскім вясельным фатографам Кацярынай Аляшынскай. Эстафету мерапрыемства  неўзабаве перахапілі іншыя расійскія гарады, пасля парады прайшлі ва Украіне - у Кіеве, Харкаве і Львове.

Нявесты-удзельніцы папярэдне падзеленыя на шэсць каманд, а сярод іх - гламурныя дзяўчыны, прыгажуні XIX стагоддзя, англійскія прынцэсы ды іншыя. Як паведамляе БЕЛТА, картэж з кабрыялетаў правязе 36 дзяўчат ў вясельных нарадах па ўсім Мінску, а каманда найлепшых фатографаў краіны зафіксуе незабыўныя моманты. У цэнтры горада пройдзе ўрачыстае шэсце нявест.