У беларускі бюджэт не патрапілі 1,5 млн еўра і 170 млн долараў
Беларускі бюджэт згубіў больш за 1,5 мільёны еўра падаходнага падатку. Прычынай стала недасканаласць закона ў пытаннях увозу і рэалізацыі аўтамабіляў. Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама падлічыў, што ў скарбонку не патрапілі больш за 170 мільёнаў долараў мытных плацяжоў.
КДК незадаволены тым, што дзеючае заканадаўства дае магчымасць фізічным асобам увозіць аўтамабілі на даручэнне іншых асобаў, якія не выязджаюць для іх набыцця за мяжу.
Ужо не першы раз Камітэт дзяржаўнага кантролю прапануе «прыкрыць» гэты «выгадны бізнэс».
БелаПАН