У беларускі забралі медаль афінскай Алімпіяды 2004 года
Допінгавы скандал выбухнуў у лістападзе 2012 года. З-за станоўчых допінг-проб кідальніцу дыска Ірыну Ятчанку пазбавілі бронзавай узнагароды.
Аднак тое рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта не было канчатковым. Праводзілася разбіральніцтва. Цяпер жа Міжнародны алімпійскі камітэт вынес канчатковы вердыкт: ён пацвердзіў дыскваліфікацыю Ірыны Ятчанкі. Яе ўзнагароду перададуць Веры Паспісілавай-Кешлавай з Чэхіі.
Нагадаем, Ірына Ятчанка ўдзельнічала ў пяці Алімпіядах. У Сіднэі-2000 і Афінах-2004 яна заваёўвала бронзавыя медалі. У 2009 годзе кідальніца дыска завяршыла сваю спартыўную кар'еру.
Ірына Ятчанка не каментуе скандал з допінгам
На здымку: У 2004 годзе Ірына Ятчанка вярнулася з Афінаў з медалём. Фота — bymedia.net