У беларускіх памежнікаў з'явіўся новы верталёт "Еўракоптэр"

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 10 верасня прызямліцца верталёт кампаніі "Еўракоптэр". Гэта чацвёртая па ліку вертакрылая машына з Францыі, набытая для аховы беларускай мяжы, піша газета "Рэспубліка". Першая з іх трапіла ў распараджэнне Памежнага камітэту ў чэрвені мінулага года, яшчэ дзве — сёлета ў траўні. Машыны па шмат якіх параметрах пераўзыходзяць верталёты Мі-8.

Верталёт будзе знаходзіцца ў асобным авіяцыйным атрадзе ГПК у Паставах, а несці службу — па ўсёй дзяржаўнай мяжы Беларусі.